 |
 |
| Прадукцыя |
| Пнеўматыка |
 |
 |
 |
У папяровай і паліграфічнай прамысловасці да нашых вырабаў прад”яўляюцца жорсткія патрабаванні па надзейнасці і рэсурсу, і гэтыя патрабаванні бездакорна выконваюцца.

Распрацаваны і распрацоўваюцца спецыяльныя кампаненты і сістэмы для карабельнай тэхнікі.

Наш вялікі асартымент спецыяльнага прызначэння істотна ўплывае на агульны ўзровень дасягненняў пнеўматычнай тэхнікі ў свеце і накіроўвае працэс развіцця пнеўматычных тэхналогій. Але мы не абмяжоўваемся толькі пастаўкамі высакаякаснай прадукцыі, нашы эксперты заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу і падзяліцца з Вамі ведамі ў галіне пнеўматэхнікі.
|
|
 |
Бош Рэксрот – вядучы вытворца пнеўматычных сістэм – прапануе шырокую палітру стандартных і спецыяльных вырабаў для аўтаматызацыі тэхналагічнага абсталявання. Мы пастаўляем высакаякаснае абсталяванне непасрэдна з заводаў-вытворцаў.

Базавыя прадпрыемствы групы знаходзяцца ў гарадах Стакгольм (Швецыя), Гановер, Гамбург (Германія), Шэл, Бонвіль (Францыя), Эгер (Венгрыя), што дае магчымасць аператыўна вырабляць вялікую наменклатуру пнеўматычных элементаў і такім чынам комплексна вырашаць розныя задачы аўтаматызацыі нашых заказчыкаў.

У шматгадовым супрацоўніцтве з аўтамабільнай прамысловасцю мы пастаянна забяспечваем высокі ўзровень вырабаў і іх адпаведнасць патрабаванням стандартаў.

Бош Рэксрот пастаўляе пнеўмаагрэгаты, прыгодныя для эксплуатацыі ў цяжкіх умовах, напрыклад, у вытворчасці, звязанай з распілоўкаю, у цяжкіх тэмпературных умовах і ў агрэсіўным асяроддзі. Кампактны мантаж таксама не складае для нас праблем.

У некаторых галінах да пнеўматычнай тэхнікі прад”яўляюцца асаблівыя патрабаванні. Так, у харчовай прамысловасці дзеля выканання ўмоў гігіены патрабуецца абсталяванне са спецыяльных матэрыялаў, узмоцненай надзейнасці, з дапушчальнымі лёгкую ачыстку канструкцыямі. Дзеля гэтых мэтаў мы прапануем вялікі выбар размеркавальнікаў, пнеўмацыліндраў і злучальных элементаў.

Падрабязная інфармацыя – на англійскай мове |
|
|
|
|
|